Biuletyn Informacji Publicznej

Konferencja Wikimedia Polska 2013/be

Wikimedia Polska, polski partner Fundacji Wikimedia.
Przejdź do nawigacji Przejdź do wyszukiwania

◄ 20122014 ►


Галоўная старонка Месцазнаходжаньне Праграма Зарэгіструй свой выступ Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні Асьвятленьне ў СМІ Бюджэт
8-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Кракаў
3-5 траўня 2013
8-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Кракаў
3-5 траўня 2013

 

PolskiБеларуская


Каляндар
» да 21 красавіка: рэзэрваваньне начлегу
» да 21 красавіка: рэгістрацыя на ўдзел
» да 21 красавіка: прапановы сэмінараў і лекцый
» да 21 красавіка: унясеньне аплаты за канфэрэнцыю
» да 22 красавіка: падача заяваў на фінансаваньне
» 23 красавіка: інфармацыя пра ўхваленыя стыпэндыі
» 3-5 траўня: канфэрэнцыя

Тут знаходзяцца здымкі, зробленыя падчас канфэрэнцыі.

Паглядзі здымкі з Агульнага сходу сябраў Таварыства WMPL, лекцый, сэмінараў і інтэграцыйных спатканьняў.

Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча мае мэтаю абмен досьведам карыстальнікаў, якія бяруць удзел у праектах Вікімэдыі, асобаў, зьвязаных з праблематыкай вольнага праграмаваньня, досягу да ведаў у сучасным інфармацыйным грамадзтве, а таксама дзеячоў вольнай культуры.

Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча 2013 стала восьмай па ліку імпрэзай, якая ладзілася таварыствам «Вікімэдыя Польшча». Папярэднія сустрэчы адбываліся ў такіх мясьцінах, як: Вроцлаў (2006 і 2011), Белавежа (2007), Рабка (2008), Ядвісін (2009), Варшава (2010) і Лодзь (2012).

Час і месца

Канфэрэнцыя адбывалася з 3 да 5 траўня 2013 року ў Кракаве, у гатэлі «Campanile».

Падрабязная інфармацыя пра месца правядзеньня канфэрэнцыі

Мэты

  • распрацоўка плятформы абмену досьведаў паміж удзельнікамі праектаў Вікімэдыі;
  • стварэньне плятформы для абмену досьведам з іншымі праектамі, зьвязаными з рухам вольнага зьместу (вольнай культуры), а таксама праектаў, зьвязаных з досягам да адукацыйных рэсурсаў і ўстановамі, зьвязанымі з заснаванай на ведах эканоміцы;
  • інтэграцыя ўдзельнікаў праектаў Вікімэдыі і асобаў, зьвязаных з праектамі вольнае творчасьці і стварэньня вольнага праграмнага забесьпячэньня;
  • заахвочваньне ўдзельнікаў да дзейнасьці на ніве вольнай культуры.

Праграма

  • двухдзённая сэсія дакладаў
  • тэматычныя майстар-клясы і дыскусійныя групы
  • агульны сход чальцоў «Вікімэдыя Польшча»
  • майстар-клясы для тых, хто незнаёмы з праектамі Вікімэдыі
Падрабязная інфармацыя пра праграму

Супрацоўніцтва

З арганізатарамі супрацоўнічалі:

  • Гатэль «Campanile» (Кракаў)

Спонсары

Хочаш падтрымаць вольныя веды? Скантактуйся з намі:

Інфармацыйны спонсар

pl.wikinews.org


Кантакт

Арганізацыйны камітэт канфэрэнцыі Вікімэдыя Польшча 2013: