Konferencja Wikimedia Polska 2014/sprawy organizacyjne/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгістраваныя выступы | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Познань
9–11 траўня 2014
Познань
9–11 траўня 2014
Polski • Беларуская • Українська • English
Арганізацыйны камітэт
[edytuj | edytuj kod]- Hubert Bartkowiak aka NH2501 (h2501o2.pl) — галоўны арганізатар
- Magalia — памочнік арганізатара
- Maikking — памочнік арганізатара
- Leinad — памочнік арганізатара
- A.Matusiak (anna.matusiakwikimedia.pl) — сакратарыят, дапамога ў арганізацыі бытавых пытаньняў на месцы
Пацьверджаньне рэзэрвацыі
[edytuj | edytuj kod]Рэзэрвацыю неабходна зьдзейсьніць у тэрміны і спосаб, апісаны на старонцы сьпісу ўдзельнікаў.
Варункі пацьверджаньня рэзэрвацыі:
- рэзэрвацыя начлегу і харчаваньня (незалежна ад колькасьці і дзён удзелу ў канфэрэнцыі) вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 50 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства;
- рэзэрвацыя ўласна харчаваньня і таварыскіх імпрэзаў без начлегаў вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 25 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства.
Няма магчымасьці рэзэрвацыі начлегу без харчаваньня.
Скрайні тэрмін унясеньня аплаты на рахунак у выпадку рэзэрвацыі начлегаў — 25 красавіка 2014 року.
Ахвяраваньне неабходна пералічыць на рахунак:
- 26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
- Stowarzyszenie Wikimedia Polska
- ul. Tuwima 95, pok. 15
- 90-031 Łódź, Polska
- у загалоўку пераказу трэба ўпісаць: Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2014 і падаць імёны асобаў, за якіх зробленая гэтая аплата (прозьвішча + мянушка).
Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.
Рашэньнем Рады Таварыства «Вікімэдыя Польшча» ўсе выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.
Дадатковае фінансаваньне
[edytuj | edytuj kod]Чальцы Таварыства могуць падаваць заяўкі на аплату праезду на агульны сход WMPL і на Канфэрэнцыю (ухвала UZ 2014-8).
Заявы на дафінансаваньне належыць падаваць на адрэсу: konferencja@wikimedia.pl не пазьней за 25 красавіка 2014.
Можна таксама падаваць заяўкі на вызваленьне ад унёскаў, якія пацьвярджаюць жаданьне ўдзелу.
Транспарт
[edytuj | edytuj kod]Калі можаш каго-небудзь забраць уласным аўтамабілем, напішы ў абмеркаваньні, адкуль едзеш, і колькасьць вольных месцаў. Калі нехта шукае падарожніка ў цягнік, то таксама можа зьмясьціць гэтую інфармацыю тут.
Кантакт
[edytuj | edytuj kod]Усе пытаньні, зьвязаныя з канфэрэнцыяй, можна задаваць у абмеркаваньні, на е-мэйл: konferencja@wikimedia.pl або непасрэдна да абраных сябраў арганізацыйнага камітэту.