Konferencja Wikimedia Polska 2013/miejsce/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгіструй свой выступ | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Кракаў
3-5 траўня 2013
Кракаў
3-5 траўня 2013
Месца канфэрэнцыі
[edytuj | edytuj kod]- Гатэль «Campanile» **
- вул. сьв. Томаша, 34
- 31-023 Кракаў
- Інфармацыя: +48 12 424 26 00
- Рэзэрвацыя: +33 (0)1 73 21 98 00
- Факс +48 12 424 26 01
- Email: krakow@campanile.com
- GPS: 50.0614 N, 19.9435 W
- Афіцыйная бачына
Гатэль «Campanile» знаходзіцца прыкладна за 400 м ад Галоўнага рынку. Чыгуначны і аўтобусны вакзалы знаходзяцца прыкладна за 700 мэтраў. Шмат расьліннасьці ў непасрэднай блізкасьці, з улікам разьмяшчэньня на Плянтах. Гэта двухзоркавы гатэль бізнэсова-турыстычнага тыпу. Прысутнічаюць бар, рэстарацыя з камінчыкам і канфэрэнц-заля для 120 асобаў. Ёсьць паркінг (неабходнае рэзэрваваньне, кошт 60 злотых за дзень).
Месца дзеяньня
[edytuj | edytuj kod]Канфэрэнцыйная заля плошчаю каля 140 м² знаходзіцца на паверсе: фатаздымак. Колькасьць месцаў: 100 у тэатральнай расстаноўцы. Дадатковае абсталяваньне ў залі: мультымэдыйны праектар, экран, столік для праектару, лекцыйныя плякаты, ТБ, DVD, дынамікі, 2 мікрафоны.
Начлег
[edytuj | edytuj kod]На патрэбы ўдзельнікаў канфэрэнцыі зарэзэрвавана 50 двухасобавых пакояў (ложкі 160 x 200 см або 90 x 200 см). Плошча пакояў — каля 20 m². Здымкі: [1], [2].
Ва ўсіх пакоях наяўны клімат-кантроль, санвузел з душам або ваннай, вялікі стол для працы, дадатковыя крэслы, тэлефон, гасьцявы набор (кава, гарбата, імбрык, вада, салодкае печыва), ТБ з Canal+, бяздротавы інтэрнэт. 6 гатэлевых пакояў прыставаныя для няпоўнастпраўных асобаў.
Дадатковая інфармацыя:
- жывёлы масай да 10 кг дапускаюцца за дадатковую аплату
- па жаданьні магчымыя фен для валасоў і прас
Праезд
[edytuj | edytuj kod]Цягніком
[edytuj | edytuj kod]З чыгуначнага вакзалу Кракаў-Галоўны найпрасьцей дайсьці пехатою (каля 5-10 хвілін). З пляцу перад вакзалам трэба кіравацца ў падземны пераход, выйсьці на Плянты і ля помніку Флярыяну Страшэўскаму (падобны да абэліску, аточаны акруглым кветнікам, гл. здымак помніка ў Вікіпэдыі) скіравацца ўлева, далей ісьці Плянтамі ўздоўж вуліцы Вэстэрплятэ (каля 300 м). Гатэль знаходзіцца на правым баку.
Можна таксама пад’ехаць адзін прыпынак трамваем з вуліцы Любіч (прыпынак называецца «Галоўны вакзал») — трамвай №52 (кірунак Чырвоныя Макі) або 10 (кірунак Лагеўнікі). Выйсьці на прыпынку «Галоўная пошта» і прайсьці пешкі Плянтамі каля 200 мэтраў. Гатэль будзе зь левага боку.
Аўтобусам
[edytuj | edytuj kod]Ргіянальны аўтавакзал у Кракаве (RDA Kraków) знаходзіцца на вуліцы Басацкай у беспасярэднім суседзтве з чыгуначным вакзалам Кракаў-Галоўны. Да гатэлю найлепей дайсьці пешкі. Па выхадзе з аўтобусу належыць кіравацца згодна з паказальнікамі ў бок чыгуначнага вакзалу і далей у бок цэнтру места. Па выхадзе на пляц перад чыгуначным вакзалам далей ісьці так, як апісана ў папярэдняй сэкцыі.
Аўтамабілем
[edytuj | edytuj kod]З Вроцлава даехаць да аўтастрады A4 і далей дарогай E40 на Катавіцы/Кракаў. У Кракаве кіравацца на цэнтар і на вул. Вэстэрплятэ. З Варшавы даезд да дарогі E77 на Радам/Кракаў. У Кракаве кіравацца на цэнтар.
Зь першай кальцавой (то бок з вуліцаў вакол Плянтаў) да гатэлю можна даехаць двума найпрасьцейшымі спосабамі:
- На вул. Вэстэрплятэ пад галоўпаштамтам заехаць на вул. Сенную, пасьля павярнуць управа на вул. Сьв. Крыжа і ехаць проста аж да Сьв. Марка. Пасьля павярнуць направа, потым яшчэ раз, робячы пятлю.
- З вул. Баштавай павярнуць на вул. Шпітальную, ехаць проста, павярнуць улеву на вул. Сьв. Марка, ехаць проста, мінуць скрыжаваньне з вул. Сьв. Крыжа, пасьля павярнуць направа.
Праезд
[edytuj | edytuj kod]- Праезд да цэнтру — гатэль знаходзіцца ў зоне B, гэта азначак ў зоне абмежаванага руху, якая ахоплівае, агульна кажучы, цэнтар места. Кажучы дакладней, ахоплівае тэрыторыю ўнутры першай кальцавой дарогі, альбо Плянтаў, а таксама дзьве вуліцы вакол Плянтаў: амаль цалкам Дунаеўскага і частку Баштавай з часткай вул. Кармэліцкай і Длугай (глядзіце мапу). На ўезьдзе ў зону знаходзяцца знакі B1 (забарона на ўезд) зь інфармацыйнымі таблічкамі наконт выняткаў (як на гэтым здымку). Праезд дазволены між іншага для мяшканцаў, дастаўцаў у акрэсьлены час, а таксама для гасьцей гатэлю, пра што паведамляюць тыя ж таблічкі. У выпадку праверкі асобаў, што ўяжджаюць альбо выяжджаюць з тэрыторыі мескай варты, як мне паведамліі па тэлефоне, патрабуюць ад асобаў, што прадстаўляюцца гасьцямі гатэлю, дакумэнты на пацьверджаньне рэзэрвацыі, а пры іх адсутнасьці могуць пад’ехаць з вамі да гатэлю.
- Акрамя таго, унутры зоны B знаходзіцца зона A, якая ахоплівае Галоўны Рынак і некалькі адыходзячых ад яго вуліцаў, што азначае, што там дазволены толькі пешы рух, а ўезд аўтамабіляў мажлівы толькі ў некалькіх выпадках (напрыклад, дастаўка). Лепей гэтага пазьбягаць. Cancre (dyskusja) 19:39, 13 kwi 2013 (CEST)
Паркаваньне
[edytuj | edytuj kod]- Ля гатэлю: гатэлевы паркінг невялікі (на 12 месцаў), і яго патрэбна рэзэрваваць загадзя. Паркінг платны (60 зл за аўтамабіль/дзень). Maire (размовы) 09:15, 17 кра 2013 (CEST)
- У зоне B: паркаваньне платнае і дазволенае толькі для мяшканцаў, няпаўнаспраўных асобаў і да т.п. Гэта не датычыцца гасьцей гатэлю, хоць і ня раім.
- Па-за межамі цэнтру паркаваньне агульнадасяжнае і відавочна платнае на ўсёй тэрыторыі ў межах другой кальцавой дарогі (Алея трох вешчуноў) — глядзіце мапу. Аплочваць трэба ў працоўныя дні ад панядзелку да пятніцы з 10:00 да 20:00. Дэталі і кошты на бачыне ZIKiT-у. Па-за ім паркінгі — найбліжэйшы на вул. Кармэліцкай, 3,50 зл/г (Google Maps), на Галерыі Кракаўскай (адразу ж збоку ад чыгуначнага вакзалу), таксама платны (спасылка). Ёсьць таксама бясплатны неафіцыйны паркінг (у форме балоцістага поля) каля Галерыі і галоўнага вакзалу (Google Maps). Cancre (размовы) 19:39, 13 кра 2013 (CEST)
Перасоўваньне па месцы
[edytuj | edytuj kod]У цэнтры Кракава найвыгодней перамяшчацца пешкі. Калі нехта схоча выбрацца далей, зручна скарыстацца грамадзкім транспартам (гл. бачыну кракаўскага MPK). Трамваі езьдзяць даволі пунктуальна, аўтобусы меней — з прычыны частых пробак у гадзіны пік, хоць у травеньскі ўік-энд праблемаў не павінна паўстаць.
Калі нехта схоча пад’ехаць з вакзалу да гатэлю трамваем, дастаткова набыць 20-хвілінны квіток (2,80 zł — звычайны, 1,40 — ільготны). Аднаразовыя квіткі можна без праблемаў набыць практычна ў кожным шапіку Руху альбо ў аўтаматах, якія знаходзяцца на вялікіх прыпынках (напрыклад, на прыпынку Вакзал-Галоўны на вуліцы Любіч). Прыпыначныя аўтаматы прымаюць банкноты і манэты, а ў некаторых зь іх можна скарыстацца аплатнай карткай. Квіткі прадаюцца таксама ў аўтаматах, якія знаходзяцца ў трамваях (у першым вагоне) і аўтобусах, але яны прымаюць толькі манэты. Кіроўцы і ваганаважатыя прадаюць квіткі, толькі калі ў салёне няма аўтамату альбо ён выйшаў са строю, але у іх толькі 60-хвілінныя поўныя ці льготныя квіткі, і трэба даваць бяз рэшты.