Konferencja Wikimedia Polska 2011/Lista uczestników/be
Галоўная | Месцазнаходжаньне | Праграма | Заяўленыя даклады і майстар-клясы | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні |
18-20 сакавіка 2011
18-20 сакавіка 2011
Polski • Беларуская • Русский
Канчатковы сьпіс удзельнікаў
Асобы, што жадалі прыняць удзел у канфэрэнцыі, мелі зарэгістравацца з пазнакай, ці патрэбна ночыць, і калі так — на якія даты. У выпадку рэзэрвацыі месца ў гатэлі на адну ноч гэта пазначалася, напрыклад, наступным чынам: jeden nocleg 18/19 marca, пры патрэбе двух начлегаў: z noclegiem 18/19/20 marca.
Старонка рэгістрацыі ўдзельнікаў (па-польску)
Удзел у самой канфэрэнцыі бясплатны, аднак вымагаў папярэдняй рэгістрацыі да 1 сакавіка 2011 (каб мець магчымасьць разьлічыць колькасьць месцаў у залі).
Удзельнікі Канфэрэнцыі, якія жадалі скарыстацца прапанаваным начлегам у інтэрнаце PTSM, аплочвалі 50 злотых (у разьліку на два дні) і за гэта атрымоўвалі два начлегі ў інтэрнаце разам з харчаваньнем (сьняданкі і абеды). Асобы, якія ночылі ў гатэлі «Тумскі», аплочвалі дадаткова 150 злотых (або агулам 200) і за гэта атрымоўвалі два начлегі ў двухмесных пакоях разам з харчаваньнем.
Асобы, якія ня мелі патрэбы ў начлегу, маглі замовіць сабе абеды ў суботу і нядзелю. Аплата за два дні складала агулам 25 зл/os.
Разьліковы рахунак Таварыства:
- ING Bank Śląski 26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
- Stowarzyszenie Wikimedia Polska
- ul. Tuwima 95, pok. 15
- 90-031 Łódź, Polska
- У назьве пераказу пазначыць: «Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2011» + падаць прозьвішчы асобаў, якія аплочваюць.
- Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.
Калі яшчэ ёсьць хто з Уроцлава, хто хоча, акрамя ўдзелу ў прэзэнтацыях і дыскусіі падчас Канфэрэнцыі, паабедаць разам зь іншымі вікіпэдыстамі, а таксама прыняць удзел у супольнай імпрэзе пазьней, просім пацьвердзіць свой намер поштай на адрэсу konferencja@wikimedia.pl і далучыць да яго доказ пераказу 25 зл. Просім гэта зрабіць не пазьней 11 сакавіка 2011.
Рашэньнем Рады нашага Таварыства іншыя выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.
Асобаў, якія хочуць падаць заяву на дадатковае фінансаваньне пражываньня і/ці падарожжа, просім устрымацца ад сплаты лішкаў да часу разгляду іх на Радзе.
Чальцы Таварыства могуць — як і ў папярэднія гады — шукаць дадатковую фінансавую падтрымку на агульным сходзе SWPL і на Канфэрэнцыі. Індывідуальныя рашэньні па гэтых пытаньнях прымае Рада. Заяўкі на дафінансаваньне просім дасылаць на адрэсу konferencja@wikimedia.pl да 1 сакавіка 2011. Заяўкі будуць разглядацца да 8 сакавіка 2011.