Biuletyn Informacji Publicznej

Konferencja Wikimedia Polska 2011/Sprawy organizacyjne/be

Wikimedia Polska, polski partner Fundacji Wikimedia.
Przejdź do nawigacji Przejdź do wyszukiwania

‹ 2010 · 2012 ›


Галоўная Месцазнаходжаньне Праграма Заяўленыя даклады і майстар-клясы Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні
Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча — Уроцлаў'2011'
18-20 сакавіка 2011
Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча — Уроцлаў'2011
18-20 сакавіка 2011

PolskiБеларускаяРусский

Арганізацыйны камітэт[edytuj | edytuj kod]

Візавыя пытаньні і аплата выдзеленай аргкамітэтам фінансавай падтрымкі (дапамогі)

Досяг у інтэрнэт[edytuj | edytuj kod]

На месцы правядзеньня канфэрэнцыі маецца бяздротавы досяг да інтэрнэту. Спраўджаная функцыянальнасьць дзьвюх кропак, прапускная здольнасьць якіх (паводле інфармацыі ад кіраўніцтва гатэлю) складае 4Мб/512Кб. Праведзены на месцы тэст паказаў горшыя вынікі: у адной сетцы спампоўка2605/запампоўка524, а ў другой спампоўка1841/запампоўка1842 Кб/с.

Апрача таго, у канфэрэнц-залі (і ў некалькіх пакоях) прысутнічаюць гнёзды кабельнага досягу; да аднаго зь іх будзе падключаны уласны бяздротавы роўтар Таварыства, дзякуючы чаму будзе створаная трэцяя сетка; гэта павінна даць мажлівасьць вольнага досягу ўсім карыстальнікам кампутараў.

Трансьляцыя і аўдыёзапіс лекцыяў[edytuj | edytuj kod]

Трасьляцыя і гуказапіс прыгатаваны ў супрацоўніцтве з радыё Wnet. Файлы ў фармаце ogg трапяць у Вікісховішча, а спасылкі на іх будуць зьмешчаныя ў матэрыялах пасьля канфэрэнцыі. Трансьляцыя будзе адбывацца патокавая: http://wnet.simplito.com:8000 у фармаце 128 kbps. Плянаваныя тэрміны трансмісіі:

  • у суботу 19 сакавіка 2011 з 8:45 да 13:15
  • у нядзелю 20 сакавіка 2011 з 8:45 да 13:30

Кантакт унізе старонкі.

Начлегі[edytuj | edytuj kod]

Разьмяшчэньне за кошт аплаты на рахунак канфэрэнцыі[edytuj | edytuj kod]

Гатэль «Тумскі», вул. Выспа Сладова 10, 50-266 Уроцлаў (N51°06'57.56" E17°02'26.59")

  • 30 асобаў будуць заселеныя ў моладзевым інтэрнаце PTSM, разьмешчаным у падвале, у адным будынку з гатэлем і канфэрэнц-заляй.
  • Пакоі інтэрнату абсталяваныя двухяруснымі ложкамі: 2 пакоі на 6 асобаў, 2 пакоі на 4, адзін 2-асобавы і адзін 10-асобавы пакой.
  • Калі іншагародніх асобаў будзе больш, тады астатнія ўдзельнікі будуць разьмешчаныя ў двухасобавых пакояў гатэлю (глядзіце сэкцыю «Аплата» ніжэй).

Начлегі у вікіпэдыстаў/вікімэдыйцаў[edytuj | edytuj kod]

Калі маеш мажлівасьць прадаставіць камусьці начлег, пазнач гэта тут.

  • выяжджаю з Варшавы ў пятніцу 18 сакавіка каля 13 гадзіны уласным аўтамабілем. Маю два вольныя месцы, якімі ахвотна падзялюся за частковую аплату паліва. Кантакт 602218851 Podkaster 12:21, 15 сак 2011 (CET)

Транспарт[edytuj | edytuj kod]

Калі можаш каго-небудзь забраць уласным аўтамабілем, напішы, адкуль едзеш і колькасьць вольных месцаў. Калі нехта шукае падарожнікаў у цягніку, можаце таксама пакінуць тут інфармацыю пра сябе.

  • ...

Харчаваньне[edytuj | edytuj kod]

  • Сьняданкі ўключаныя ў начлег. Плянуем таксама перапынкі на каву для ўдзельнікаў і супольныя абеды. Акрамя таго, у інтэрнаце ёсьць кухня, дзе ўдзельнікі могуць пры жаданьні самі прыгатаваць сабе ежу дадаткова, калі схочуць паесьці ў іншы час ад заплянаванага.
  • Ладзім таксама два інтэграцыйныя спатканьні — вячэры па-за гатэлем, але ў непасрэднай адлегласьці ад яго, у «Ristorante Convivio» (750 м ад «Тумскага»). Спатканьні прызначаныя для прыежджых асобаў і тых, хто пажадае прыняць удзел.
  • Калі хто не скарыстаецца гэтымі прапановамі, а таксама ня любіць гатаваць, можа скарыстацца даволі недарагім барам «Bar Mleczny Jacek i Agatka» за 650 м ад інтэрнату на вул. Сьв. Кацярыны, 27.

Здымкі, якія атрымаецца зрабіць прысутнымі на канфэрэнцыі ўдзельнікамі, будуць зьмяшчацца ў commons:Category:Konferencja Wikimedia Polska 2011.

Аплата[edytuj | edytuj kod]

Удзельнікі Канфэрэнцыі, якія жадаюць скарыстацца прапанаваным начлегам у інтэрнаце PTSM, аплочваюць 50 злотых (у разьліку на два дні) і за гэта атрымоўваюць два начлегі ў інтэрнаце разам з харчаваньнем (сьняданкі і абеды). Асобы, якія будуць спаць у гатэлі «Тумскі», аплочваюць дадаткова 150 злотых (або агулам 200) і за гэта атрымоўваюць два начлегі ў двухмесных пакоях разам з харчаваньнем.

Асобы, якія ня маюць намеру карыстацца начлегам у гатэлі ці інтэрнаце, могуць замовіць сабе абеды ў суботу і нядзелю. Аплата за два дні складае агулам 25 зл/os. Няма мажлівасьці аплаты харчаваньня толькі за адзін дзень.

Аплату неабходна пералічыць да 1 сакавіка 2011 на рахунак Таварыства:

ING Bank Śląski 26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
Stowarzyszenie Wikimedia Polska
ul. Tuwima 95, pok. 15
90-031 Łódź, Polska
У назьве пераказу пазначыць: «Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2011» + падаць прозьвішчы асобаў, якія аплочваюць.
Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.

Рашэньнем Рады нашага Таварыства іншыя выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.

Дадатковае фінансаваньне[edytuj | edytuj kod]

Чальцы Таварыства могуць — як і ў папярэднія гады — шукаць дадатковую фінансавую падтрымку на агульным сходзе SWPL і на Канфэрэнцыі. Індывідуальныя рашэньні па гэтых пытаньнях прымае Рада. Заяўкі на дафінансаваньне просім дасылаць на адрэсу konferencja@wikimedia.pl да 1 сакавіка 2011. Заяўкі будуць разглядацца да 8 сакавіка 2011.

Кантакт[edytuj | edytuj kod]

Усе пытаньні, зьвязаныя з канфэрэнцыяй, можна задаваць у абмеркаваньні гэтай старонкі або па пошце: konferencja@wikimedia.pl.

Візавыя і фінансавыя пытаньні[edytuj | edytuj kod]

Ency:

  • e-mail dorozynskij(na)poczta.onet.pl
  • тэлефон +48 695 878811
  • Skype JanuszDorozynski

Трансьляцыя і аўдыёзапіс лекцыяў[edytuj | edytuj kod]

Podkaster:

  • e-mail boryskozielski(na)gmail.com
  • тэлефон +48 602 28851
  • Skype boryskozielski

Пытаньні[edytuj | edytuj kod]

  • як выглядае сітуацыя з паркінгавымі месцамі (ці платныя ва Ўроцлаве паркінгі, колькі каштуе гадзіна, ці ёсьць паркінг на тэрыторыі гатэлю, і ці платны ён)?
    • у цэнтры Ўроцлава ёсьць платныя паркінгі (3 зл/г), з панядзелку да пятніцы ад 9°° да 18°° гадзінаў і ў суботу з 9°° да 14°° гадзінаў; на тэрыторыі гатэлю паркінг бясплатны.
  • зь якой гадзіны распачынаюцца і сканчаюцца гатэлевыя суткі, да якой гадзіны ў нядзелю трэба выселіцца з гатэлю і інтэрнату?
    • гатэль і інтэрнат арандаваныя ад 16:00 у пятніцу тэарэтычна да абеду ў нядзелю, але фактычна да сканчэньня канфэрэнцыі (а 13:00)
  • ці прадугледжаныя ў мэню стравы для вэгэтарыянцаў?
    • па гэтым пытаньні просьба зьвяртацца на электронную пошту konferencja@wikimedia.pl