Konferencja Wikimedia Polska 2011/Miejsce/be
Przejdź do nawigacji
Przejdź do wyszukiwania
Галоўная | Месцазнаходжаньне | Праграма | Заяўленыя даклады і майстар-клясы | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні |
Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча — Уроцлаў'2011'
18-20 сакавіка 2011
18-20 сакавіка 2011
Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча — Уроцлаў'2011
18-20 сакавіка 2011
18-20 сакавіка 2011
Polski • Беларуская • Русский
Месца канфэрэнцыі
[edytuj | edytuj kod]Гатэль «Tumski», вул. Выспа Сладова 10, 50-266 Уроцлаў
Увага:
- Арганізацыя руху на вуліцах Уроцлаву зьмянілася з тае пары, як у 2006 годзе тут апошні раз праводзіўся сход вікіпэдыстаў. Як для аўтамабілістаў, так і для трамваеў зачынены паўночны Млынскі мост побач з гатэлем «Тумскім». Яго можна прайсьці толькі пешкі альбо праехаць роварам. У сувязі з гэтым пад’езд аўтамабілямі да гатэлю мажлівы толькі з паўднёвага боку, праз Пясковы мост і паўднёвы Млынскі мост (не палохайцеся знаку «тупік» — пад’езд да гатэлю нармалёвы). Ніжай пададзеныя спасылкі на мапы, на якіх вылучаныя прапановы пад’езду да гатэлю з розных бакоў:
- Праезд з чыгуначнага вакзалу Ўроцлаў-Галоўны можна дабрацца трамваямі нумар 8 ці 9 (абодва езьдзяць кожныя 20 хвілінаў) з прыпынку на скрыжаваньні вуліцаў Пілсудзкага, Пэронавай і Калантая[1]. Там ёсьць трамвайны прыпынак (лініі 8 і 9, а таксама 3, 12 i 75; нумар прыпынку: 20268[2]), зь якога можна васьмёркай альбо дзявяткай за 6 хвілінаў даехаць да прыпынку ля Галі Тарговай (тры прыпынкі ад вакзалу); адтуль пешкі праз Пясковы і Млынскі мост на поўнач — блізу 200 мэтраў да месца канфэрэнцыі. На сэрвісе «jakdojade.pl» тутака паказаная спасылка для вызначэньня злучэньня вакзалу PKP з гатэлем (лінк усталяваны на 19:00 пятніцы 18 сакавіка; можна таксама вызначыць на любы іншы тэрмін). Апошні трамвай 8-га маршруту ў бок Галі Тарговай адыходзіць а 22:21, а 9-ка — а 23:27, пасьля гэтага па маршрутах ходзяць начныя аўтобусы (251 і 259). Іх прыпынкі можна знайсьці пры дапамозе сэрвісаў MPK Wrocław, згаданых тут раней. Ня раім карыстацца таксоўкамі, якія чакаюць ля вакзалу (каля вул. Сухой): зазвычай там чакаюць прыватнікі, ахвочыя нават у будні дзень садраць начную сьвяточную таксу (!); нашмат бясьпечней выклікаць таксоўку з аднае з сарака кампаніяў (найбольшы аўтамабільны парк мае — найменш давядзецца чакаць — карпарацыя ZTP).
Начлег
[edytuj | edytuj kod]Хостэл Польскай асацыяцыі моладзевых інтэрнатаў і гатэль «Tumski» месьцяцца па адной адрэсе: вул. Выспа Сладова 10, 50-266 Уроцлаў, тэл.: +48 71 322 60 88 / 99, факс: +48 71 322 61 13 (N51°06'57.56" E17°02'26.59")
Праезд
[edytuj | edytuj kod]
- ↑ Увага: чыгуначны вакзалы Уроцлаў-Галоўны цяпер на перабудове, у сувязі з чым ужываецца толькі бакавое выйсьце. Трэба кіравацца ў бок выхаду да места (не на вуліцу Сухую!), у паўночным кірунку; потым на вуліцу Пілсудзкага ўлева да скрыжаваньня з вуліцамі Пэронавай i Калантая — агулам да трамвайнага прыпынку недзе 150 мэтраў.
- ↑ Увага: непадалёк ад гэтага прыпынку знаходзіцца таксама другі, які мае нумар 10268; ім ня трэба карыстацца, там езьдзяць трамваі маршрутаў 0, 2, 11, 17, якія не пад’яжджаюць дастаткова блізка да месца канфэрэнцыі.