Przejdź do zawartości

Konferencja Wikimedia Polska 2012/miejsce/be

Biuletyn Informacji Publicznej
Wikimedia Polska, polski partner Fundacji Wikimedia.


Галоўная старонка Месцазнаходжаньне Праграма Зарэгіструй свой выступ Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні Асьвятленьне ў СМІ Бюджэт
7-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Лодзь
1-3 чэрвеня 2012
7-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Лодзь
1-3 чэрвеня 2012

 

PolskiБеларуская


Месца канфэрэнцыі

[edytuj | edytuj kod]
Гатэль «Światowit» ***
Алея Касьцюшкі, 68
90-432 Лодзь

Паглядзі здымкі інтэр’еру

Банкетна-канфэрэнц-заля плошчай 250 м² знаходзіцца на 1-м паверсе. Маецца выхад у Інтэрнэт і асобнае выйсьце. Колькасьць месцаў: пры расстаноўцы як у кіназалі — 150, літарай «П» — 80, а-ля школьная кляса — 60. Дадатковае абсталяваньне: мультымэдыйны праектар, экран, дэманстрацыйная дошка, кандыцыянэр, бяздротавы інтэрнэт.

Начоўка

[edytuj | edytuj kod]
Гатэль «Światowit» ***
Алея Касьцюшкі, 68
90-432 Лодзь
+48.42 636 36 37

Гатэль «Światowit» (51°45′42.34″N 19°27′22.17″E OSM, Google Maps, Wikimapia) — другі па вышыні гатэль у Лодзі (46 м, 14 паверхаў). Адчынены ў 1977 р. Знаходзіцца ў цэнтры места — за 200 м ад вуліцы Пятракоўскай (здымак ніжэй).

Удзельнікі канфэрэнцыі будуць заселеныя ў пакоі ў народным альбо клясычным стылях, ложкі 90x200, ванная з душам, тэлевізыя, радыё, тэлефон. Частка пакояў з кандыцыянэрамі. Адзін з пакояў прыстасаваны для асобаў з абмежаванымі магчымасьцямі (шырэйшыя дзьверы, ванная для недзеяздольных). Пакоі знаходзяцца на 1 і 4 паверхах. Плошча каля 15 м². Увесь гатэль прыстасаваны для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі (ліфты, рампа пры ўваходзе).

Пражываючыя могуць карыстацца дадатковымі бясплатнымі і платнымі паслугамі.

Бясплатныя паслугі: абуджэньне, расклад цягнікоў, аўтобусаў, самалётаў, турыстычная інфармацыя, інтэрнэт, камэра захоўваньня, дэпазытныя ячэйкі ў гатэлі для захоўваньня грошай і каштоўных прадметаў, рэзэрвацыя ў іншых гатэлях, пракат фену для валасоў, замова таксі.

Праезд

[edytuj | edytuj kod]

Цягніком і трамваем

[edytuj | edytuj kod]
Нізкападлогавы трамвай PESA

Падыходзяць усе цягнікі, што ідуць праз або да Лодзі і спыняюцца на станцыі Лодзь-Каліска.

З вакзалу Лодзь-Каліска: — трамваем (№ 10 або № 14 2 прыпынкі ў кірунку Відзэва/цэнтру 6 хвілін паводле раскладу) трэба выйсьці на рагу Касьцюшкі і Міцкевіча, пасьля прайсьці каля 300 м па ал. Касьцюшкі на поўнач. У шапіку на вакзале трэба набыць 20-хвілінны квіток (2,40 злотых звычайны, 1,20 ільготны). Можна таксама набыць квіток у кіроўцы, але ён даражэйшы на паўцаны. Гатэль — адзін з найвышэйшых будынкаў у ваколіцы, і яго цяжка будзе не заўважыць.

Актуальны расклад на jakdojade.pl.

Можна таксама дайсьці пешкі: ад вакзалу Лодзь-Каліска каля 1,8 км (23 хв.) — мапа ў Гуглі або глядзі ніжэй.

Аўтамабілем

[edytuj | edytuj kod]
Схема праезду
З боку Вроцлава (чырвоная траса на мапе)
да Лодзі вядзе дзяржаўная дарога №14 (вул. Паб’яніцкая), далей па дарозе гандлёвы цэнтар «порт Лодзь» трэба даехаць да кальца львоўскіх лётчыкаў, каторае паводле паліцэйскай статыстыкі зьяўляецца самым аварыйным месцам у Лодзі. На кальцы павярнуць на трэці зьезд (алея Палітэхнікі) і ехаць ажно да вул. Радваньскай (трэцяе скрыжаваньне са сьветлафорамі), дзе павярнуць направа, мінуць 3 скрыжаваньні, пасьля павярнуць налева на алею Касьцюшкі. Па дарозе да гатэлю мінуць два скрыжаваньні са сьветлафорамі.
З боку Катавіцаў-Кракаву (зялёная траса)
да Лодзі вядзе дзяржаўная дарога №1 (вул. Жгоўская), мінаеце цэнтар здароўя «Matka Polka» і едзеце проста да ўпору. На скрыжаваньні з вул. Падэрэўскага/Бранеўскага неабходна павярнуць налева і ехаць проста (мінуўшы па дарозе тры скрыжаваньні са сьветлафорамі, улічваючы адно кальцо), пасьля чаго выехаць на кальцо львоўскіх лётчыкаў, і далей ехаць так, як і з Вроцлава.
З боку Варшавы (фіялетавая траса)
да Лодзі вядзе дарога №72 (Бжэзінская), мінаеце Навасёльную, гандлёвы цэнтар «M1» і даяжджаеце да вялікага скрыжаваньня з вул. Стрыкоўскай/ал. Палькі. Тут паварочваеце налева на алею Палькі і едзеце да сумна вядомага кальца Салідарнасьці. Тут паварочваеце крыху ўлева на вул. Капцінскага, праяжджаеце віядук і даяжджаеце да скрыжаваньня з алеяй Пілсудзкага, дзе паварочваеце направа. Па алеі Пілсудзкага едзеце да алеі Касьцюшкі (5-е скрыжаваньне са сьветлафорамі), дзе паварочваеце направа і праз хвіліну будзеце ля гатэлю.
З боку Познані/Гданьску (блакітная траса)
увесь час трэба ехаць проста. У Лодзь заедзеце хутчэй за ўсё з кірунку Эмілія-Зьгеж дзяржаўнай дарогай №1 (вул. Зьгеская), мінаючы па дарозе характэрны маўзалей на Радагошчы, вялікае скрыжаваньне з ал. Влукняжаў і Юльянаўскай, за хвіліну да скрыжаваньня зь Ліманоўскага вуліца зьменіць назву на Заходняя, каторай едеце далей увесь час проста, мінаючы па дарозе Мануфактуру і Палац Ізраіля Познаньскага. Па дарозе вуліца зноў зьменіць назву, цяпер на алею Касьцюшкі, і ў пэўны момант зь левага боку зьявіцца гатэль «Światowit». Аднак, на жаль, разварот тут забаронены, таму трэба пераехаць скрыжаваньне з алеяй Міцкевіча і даехаць да скрыжаваньня з вул. Радаванскай, дзе можна разьвярнуцца (прадугледжаная асобная паласа). Пасьля ізноў перасякаеце алею Міцкевіча і праз хвіліну будзеце ля гатэлю.

Мапы

[edytuj | edytuj kod]
Агульны плян з разьмяшчэньне вакзалу і гатэлю
Ваколіцы вакзалу
Ваколіцы гатэлю

Глядзіце таксама

[edytuj | edytuj kod]