Konferencja Wikimedia Polska 2012/sprawy organizacyjne/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгіструй свой выступ | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Лодзь
1-3 чэрвеня 2012
Лодзь
1-3 чэрвеня 2012
Арганізацыйны камітэт
[edytuj | edytuj kod]- Polimerek — побытавыя пытаньні на месцы, агульная каардынацыя
- Ala_z і Inetta — інтэрнэт-бачына, запісы, праграма (alasem@wp.pl)
- Inetta — гаджэты
- Anna Matusiak — работа сакратарыяту, дапамога ў побытавых пытаньнях на месцы.
Транспарт
[edytuj | edytuj kod]Калі можаш каго-небудзь забраць уласным аўтамабілем, напішы, адкуль едзеш, і колькасьць вольных месцаў.
Калі хто шукае падарожнікаў у цягніку, можа таксама пакінуць тут інфармацыю пра сябе.
- Damianwiszowaty12: Паб’яніцы — Ксавэраў — Лодзь, 2 вольныя месцы ў Фіяце Seicento
Пацьверджаньне рэзэрвацыі
[edytuj | edytuj kod]Пра тэрміны і спосаб рэзэрвацыі чытайце на старонцы Konferencja Wikimedia Polska 2012/lista uczestników/be.
Умовы пацьверджаньня рэзэрвацыі:
- Рэзэрвацыя начлегу і харчаваньня (незалежна ад колькасьці і дзён удзелу ў канфэрэнцыі) вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 50 злотых з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства
- Рэзэрвацыя ўласна харчаваньня і таварыскіх імпрэзаў без начлегаў вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 25 злотых з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства
Няма магчымасьці рэзэрвацыі начлегу без харчаваньня.
Скрайні тэрмін унясеньня аплаты на рахунак у выпадку рэзэрвацыі начлегаў — 14 траўня 2012 р. У астатніх выпадках — 20 траўня 2012.
Ахвяраваньне неабходна пералічыць на рахунак:
- 26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
- Stowarzyszenie Wikimedia Polska
- ul. Tuwima 95, pok. 15
- 90-031 Łódź, Polska
- у загалоўку пераказу трэба ўпісаць: Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2012 + падаць імёны асобаў, за якіх зробленая гэтая аплата.
Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.
Рашэньнем Рады Таварыства «Вікімэдыя Польшча» ўсе выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.
Дадатковае фінансаваньне
[edytuj | edytuj kod]Чальцы Таварыства маглі падаваць заяўкі на аплату праезду на агульны сход SWPL і на Канфэрэнцыю (UZ 2012-9). Паводле рашэньня ўправы 15 траўня 2012 аплату атрымалі ўсе, хто падаў слушныя заяўкі да 14 траўня.
Кантакт
[edytuj | edytuj kod]Усе пытаньні, зьвязаныя з канфэрэнцыяй, можна задаваць у абмеркаваньні гэтай старонкі або па пошце: konferencja@wikimedia.pl.