Konferencja Wikimedia Polska 2015/be

Wikimedia Polska, polski partner Fundacji Wikimedia.
Przejdź do nawigacji Przejdź do wyszukiwania

◄ 20142016 ►


Галоўная старонка Месцазнаходжаньне Праграма Зарэгістраваныя выступы Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні Асьвятленьне ў СМІ Бюджэт
10-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
[Места]
[дата] 2015
10-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
[Места]
[дата] 2015

 

PolskiБеларуская

Інфармацыйны кліп пра канфэрэнцыю таварыства «Вікімэдыя Польшча» 2015
Познань, 10-годзьдзе польскай Вікіпэдыі

Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча мае мэтаю абмен досьведам карыстальнікаў, якія бяруць удзел у праектах Вікімэдыі, асобаў, зьвязаных з праблематыкай вольнага праграмаваньня, досягу да ведаў у сучасным інфармацыйным грамадзтве, а таксама дзеячоў вольнай культуры.

Канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча 2015 будзе дзясятай па ліку імпрэзай, якая зладжанай таварыствам «Вікімэдыя Польшча». Папярэднія сустрэчы адбываліся ў такіх мясьцінах, як: Вроцлаў (2006 і 2011), Белавежа (2007), Рабка (2008), Ядвісін (2009), Варшава (2010), Лодзь (2012), Кракаў (2013) і Познань (2014).

Гатэль «Scandic» — месца канфэрэнцыі Вікімэдыя Польшча-2015
Эўрапейскі цэнтар салідарнасьці

Час і месца[edytuj | edytuj kod]

Канфэрэнцыя адбудзецца ў Гданьску ў гатэлі «Scandic» 12-14 чэрвеня 2015.

Мэты[edytuj | edytuj kod]

Галоўныя мэты канфэрэнцыі:

  • разьвіцьцё плятформы абмену досьведам між удзельнікамі праектаў Вікімэдыі;
  • магчымасьць абмену досьведам з удзельнікамі іншых праектаў, зьвязаных з рухам вольнага зьместу (вольнай культуры), а таксама з ініцыятарамі праектаў, што разьвіваюць адукацыйныя захады, ці інстытуцыямі, зьвязанымі з абапёртымі на веды галінамі;
  • інтэграцыя чальцоў супольнасьці праектаў Вікімэдыя і асобаў, зьвязаных з праектамі вольнай творчасьці і распрацоўкі;
  • заахвочваньне ўдзельнікаў супольнасьці да дзейнасьці на карысьць вольнай культуры.

Праграма[edytuj | edytuj kod]

Падрабязная праграма апублікаваная на старонцы: Konferencja Wikimedia Polska 2015/program/be. Інфармацыя для ўдзельнікаў і іншыя арганізацыйныя дэталі знаходзяцца ў асобных сэкцыях. Можна таксама паглядзець брашуру з праграмай і карыснай інфармацыяй:

У выпадку пытаньняў просім скантактавацца з арганізатарамі альбо напісаць на адрэсу konferencja@wikimedia.pl.

Да сустрэчы на канфэрэнцыі!