Konferencja Wikimedia Polska 2014/miejsce/be
Галоўная старонка | Месцазнаходжаньне | Праграма | Зарэгістраваныя выступы | Сьпіс удзельнікаў | Арганізацыйныя пытаньні | Асьвятленьне ў СМІ | Бюджэт |
Познань
9–11 траўня 2014
Познань
9–11 траўня 2014
Polski • Беларуская • Українська • English
Месца канфэрэнцыі
[edytuj | edytuj kod]- Гатэль «Mercure Poznań Centrum» ***/****
- вул. Рузвэльта, 20
- 60-829 Познань
- GPS: 52°24'29,78 N, 16°54'43.46E
- Даведка: (+48) (61) 855 80 00
- Факс (+48) (61) 855 89 55
- E-mail: H3393@accor.com
- Афіцыйная вэб-бачына
Гатэль «Mercure Poznań Centrum» разьмешчаны ў цэнтры места, прыблізна за 1000 м ад Галоўнага чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў; каля 2 км ад Старога Рынку. Пешкі можна паглядзець між іншага: стары заапарк, раён Ежыцы, Вялікі тэатар, Імпэратарска-каралеўскі замак, Познаньская філярмонія, Нацыянальны музэй і Стары Рынак. Таксама побач знаходзяцца гандлёвыя цэнтры «Стары бровар» ці «Poznań City Center».
Гатэль «сярэдняе клясы для бізнэсу і адпачынку» мае ўласны бар, рэстаран, канфэрэнц-залі, саўны і фітнэс-залі. Для наведнікаў даступны паркінг (пры ўмове папярэдняе рэзэрвацыі).
Месца дзеяньня
[edytuj | edytuj kod]Удзельнікам будуць прадастаўленыя дзьве канфэрэн-залі. Заля «Саната» плошчаю 142 м² будзе галоўнаю пляцоўкай для лекцыяў і прэзэнтацыяў. Меншая, разьмешчаная побач, плошчаю 50 м², будзе дапаможнаю, напрыклад, для працоўных сустрэчаў.
Абедзьве залі забясьпечаныя акустыкай (мікрафон, дынамікі), мультымэдыйны праектар і экран, кандыцыянэр, бяздротавы інтэрнэт.
Начлег
[edytuj | edytuj kod]На патрэбы ўдзельнікаў канфэрэнцыі зарэзэрвавана 30 двухасобавых пакояў і 2 адзінаасобныя паколі. Адзін пакой прыстасаваны для няпаўнавартых асобаў.
Ва ўсіх пакоях знаходзіцца столік, кандыцыянэр, LCD-тэлевізар, інтэрнэт, міні-бар (увага: за дадатковую плату, Таварыства не аплочвае гэтыя выдаткі) і прыстрой для прыгатаваньня кавы/гарбаты. У ванным пакоі: ванна, душ, фен.
Дадатковая інфармацыя:
- жывёлы масай да 10 кг дапускаюцца за дадатковую аплату
- магчымая рэзэрвацыя пакояў для курцоў (паведаміце пра гэта падчас рэгістрацыі на ўдзел)
- паркінг (пры папярэдняй рэзэрвацыі — паведаміце пра гэта падчас рэгістрацыі на ўдзел)
Праезд
[edytuj | edytuj kod]Цягніком
[edytuj | edytuj kod]Аптымальная траса з чыгуначнага вакзалу Познань-Галоўны да месца канфэрэнцыі залежыць ад пэрону прыбыцьця цягніка. Усе маюць прыблізна аднолькавую адлегласьць і павінны заняць 10-15 хвілінаў пешкі.
Высаджваючыся на пэронах 4, 5, 6, найлепей перайсьці на пэрон 4 і рушыць у бок віядуку (чыгуначны мост). Падняцца ўверх па прыступках альбо ліфтам. Пасьля прайсьці ўлева, у бок зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.
Высаджваючыся на пэроне 1, найлепей накіравацца ў бок віядуку (чыгуначны мост). Падняцца ўверх па прыступках альбо ліфтам. Пасьля прайсьці ўлева, у бок зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.
Высаджваючыся на пэронах 2 і 3, найлепей падняцца па прыступках на пэроне ў залю галоўнага вакзалу. Пасьля выйсьці з будынку праз цэнтральны ўваход, які знаходзіцца ў пераходзе між цэнтральнаю заляю і ўваходам у гандлёвы цэнтар «Poznań City Center». Па выхадзе адразу павярнуць налева (чыгуначны мост). Далей ісьці проста, у напрамку зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.
Аўтобусам
[edytuj | edytuj kod]Траса з аўтобуснага вакзалу да месца канфэрэнцыі павінна заняць 10-15 хвілінаў пешкі.
Высаджваючыся на аўтобусным вакзале, найлепей увайсьці ў залю чыгуначнага вакзалу і выйсьці праз галоўны ўваход, які знаходзіцца ў пераходзе між цэнтральнаю заляю і ўваходам у гандлёвы цэнтар «Poznań City Center». Па выхадзе адразу павярнуць налева (чыгуначны мост). Далей ісьці проста, у напрамку зашклёнага павільёну Міжнароднага познаньскага кірмашу. Прайсьці абазначаным праходам для пешаходаў да павільёну. Перад павільёнам павярнуць направа і йсьці ўздоўж гандлёвых павільёнаў, вуліцай Рузвэльта. Азначаным пешаходным пераходам перайсьці ў напрамку гатэлю «Sheraton». Ідучы проста, каб «Sherton» быў зьлева, павінны будзеце ўбачыць гатэль «Mercury». Застанецца толькі перайсьці на іншы бок кальца — падземным пераходам альбо пешаходным на вуліцы Зьвярынецкай.
Аўтамабілем
[edytuj | edytuj kod]Улічваючы тое, што цяпер адбываецца рамонт кальца Капанера і Ўнівэрсытэцкага мосту, неабходна зьвяртаць увагу на дарожныя знакі і разьметку на кальцы і побач.
На дадзены момант рух на кальцы абмежаваны. Кальцо адчыненае для праезду толькі ў напрамку з поўначы на поўдзень (вул. Рузвэльта), з мажлівасьцю павароту на захад (вул. Зьвярынецкая, ля гатэлю «Mercury») і на ўсход, на вуліцу сьвятога Марціна. З паўднёвага і ўсходняга кірункаў да кальца праезду няма.
Заезд і паркоўка
[edytuj | edytuj kod]Заезд на паркінгі гатэлю мажлівы з:
- вуліцы Рузвэльта (сьпераду гатэлю), толькі едучы з паўночнага кірунку на поўдзень;
- з вуліцы Зьвярынецкай, толькі рухаючыся з боку кальца Капанера.
Іншыя кірункі немагчымыя з прычыны руху трамваяў.
Перасоўваньне па месцы
[edytuj | edytuj kod]У цэнтры Познані найвыгадней перамяшчацца пешкі. Ад месца канфэрэнцыі да Старога Рынку можна перайсьці прыкладна за 20 хвілінаў у шпацыравым тэмпе.
Дзейнічае сетка грамадзкага траспарту, аўтобусаў і трамваяў:
- трасы праезду, схемы сеткі і канцавых петляў
- расклады руху
- тарыфы і квіткі — на асноўных прыпынках знаходзяцца квіткаматы (50 аўтаматаў); таксама квіткаматы знаходзяцца ў аўтобусах некаторых маршрутаў (53, 54, 55, 60, 61, 70, 72, 73, 77, 92, 95, L, 241, 244, 247); таксама квіткі можна набыць праз мабілае прыкладаньне.
Дзейнічаюць пункты самаабслугоўваньня арэнды равароў (Познаньскі мескі ровар), карыстаньне якімі да 20 хвілінаў бясплатнае. Аднак патрэбная папярэдняя рэгістрацыя і ўнясеньне закладу (потым вяртаецца). Болей інфармацыі на старонках ZTM.