Biuletyn Informacji Publicznej

Konferencja Wikimedia Polska 2014/sprawy organizacyjne/be

Wikimedia Polska, polski partner Fundacji Wikimedia.
Przejdź do nawigacji Przejdź do wyszukiwania

◄ 20132015 ►


Галоўная старонка Месцазнаходжаньне Праграма Зарэгістраваныя выступы Сьпіс удзельнікаў Арганізацыйныя пытаньні Асьвятленьне ў СМІ Бюджэт
9-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Познань
9–11 траўня 2014
9-я канфэрэнцыя Вікімэдыя Польшча
Познань
9–11 траўня 2014

 

PolskiБеларускаяУкраїнськаEnglish

Арганізацыйны камітэт[edytuj | edytuj kod]

  • Hubert Bartkowiak aka NH2501 (h2501ato2.pl) — галоўны арганізатар
  • Magalia — памочнік арганізатара
  • Maikking — памочнік арганізатара
  • Leinad — памочнік арганізатара
  • A.Matusiak (anna.matusiakatwikimedia.pl) — сакратарыят, дапамога ў арганізацыі бытавых пытаньняў на месцы

Пацьверджаньне рэзэрвацыі[edytuj | edytuj kod]

Рэзэрвацыю неабходна зьдзейсьніць у тэрміны і спосаб, апісаны на старонцы сьпісу ўдзельнікаў.

Варункі пацьверджаньня рэзэрвацыі:

  • рэзэрвацыя начлегу і харчаваньня (незалежна ад колькасьці і дзён удзелу ў канфэрэнцыі) вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 50 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства;
  • рэзэрвацыя ўласна харчаваньня і таварыскіх імпрэзаў без начлегаў вымагае пацьверджаньня ў форме ахвяраваньня ў суме мінімум 25 PLN з чалавека, пералічанага на рахунак Таварыства.

Няма магчымасьці рэзэрвацыі начлегу без харчаваньня.

Скрайні тэрмін унясеньня аплаты на рахунак у выпадку рэзэрвацыі начлегаў — 25 красавіка 2014 року.

Ахвяраваньне неабходна пералічыць на рахунак:

26 1050 1214 1000 0023 4432 0763
Stowarzyszenie Wikimedia Polska
ul. Tuwima 95, pok. 15
90-031 Łódź, Polska
у загалоўку пераказу трэба ўпісаць: Darowizna na Konferencję Wikimedia Polska 2014 і падаць імёны асобаў, за якіх зробленая гэтая аплата (прозьвішча + мянушка).

Пры адмове ад удзелу ў канфэрэнцыі пералічаныя грашовыя сродкі вярнуць немагчыма.

Рашэньнем Рады Таварыства «Вікімэдыя Польшча» ўсе выдаткі, зьвязаныя з фінансаваньнем разьмяшчэньня ўдзельнікаў і правядзеньня канфэрэнцыі, нясе Таварыства.

Дадатковае фінансаваньне[edytuj | edytuj kod]

Чальцы Таварыства могуць падаваць заяўкі на аплату праезду на агульны сход WMPL і на Канфэрэнцыю (ухвала UZ 2014-8).

Заявы на дафінансаваньне належыць падаваць на адрэсу: konferencja@wikimedia.pl не пазьней за 25 красавіка 2014.

Можна таксама падаваць заяўкі на вызваленьне ад унёскаў, якія пацьвярджаюць жаданьне ўдзелу.

Транспарт[edytuj | edytuj kod]

Калі можаш каго-небудзь забраць уласным аўтамабілем, напішы ў абмеркаваньні, адкуль едзеш, і колькасьць вольных месцаў. Калі нехта шукае падарожніка ў цягнік, то таксама можа зьмясьціць гэтую інфармацыю тут.

Кантакт[edytuj | edytuj kod]

Усе пытаньні, зьвязаныя з канфэрэнцыяй, можна задаваць у абмеркаваньні, на е-мэйл: konferencja@wikimedia.pl або непасрэдна да абраных сябраў арганізацыйнага камітэту.