Вынікі Ніжэйпададзеныя сьпісы апісваюць скарочаную вэрсію справаздачы стыпэндыяльнай камісіі Таварыства Вікімэдыя Польшча, прынятае камісіяй адзінагалосна 13 сакавіка 2012 і таго самага дню зацьверджанае праўленьнем Таварыства.
Заява можа быць пададзеная асобай, якая адпавядае ўсім тром умовам:
а) зьяўляецца актыўным рэдактарам прынамсі аднаго праекту Вікімэдыя;
б) зьяўляецца грамадзянінам Польшчы альбо іншай дзяржавы, якая паводле зьвестак Сусьветнага банку за 2010 рок мела ВУП на душу насельніцтва ніжэй за польскі; альбо мае від на жыхарства ў Польшчы;
в) узростам ня меней за 18 гадоў (або ня меней 16 гадоў пры наяўнасьці пісьмовай згоды бацькоў або законных апекуноў на ўдзел у канфэрэнцыі);
Прадугледжанае прысуджэньне да 10 стыпэндыяў для асобаў з Польшчы і да 6 стыпэндыяў для асобаў з іншых краінаў (у адпаведнасьці з палажэньнем 1б).
Прызначэньне стыпэндыі і правілы кампэнсацыі выдаткаў
Стыпэндыя прызначаная выключна на наступныя выдаткі: праезд, пражываньне, рэгістрацыйны ўнёсак.
Вікімэдыя Польшча пакідае за сабой права набыць усе вышэй пералічаныя паслугі групавым пакетам для ўсіх стыпэндыятаў. У гэтым выпадку стыпэндыяты абавязаныя зьявіцца ў прызначаны час у прызначаным месцы збору на тэрыторыі Польшчы, а пасьля паступаць згодна з інструкцыямі лідара, вызначанага праўленьнем ВМ Пл.
Калі ВМ Пл не набудзе групавы пакет, згаданы ў п. 2, дык стыпэндыяты павінны будуць пакрыць гэтыя выдаткі за кошт уласных сродкаў, а пасьля прадаставіць дакумэнты, што пацьвярджаюць выдаткі, скарбніку ВМ Пл (ён жа старшыня камітэту) для разьліку.
Стыпэндыят абавязаны самастойна правесьці ўсе юрыдычныя дзеяньні, зьвязаныя з выездам у Злучаныя Штаты Амэрыкі, у прыватнасьці з атрыманьнем візы ЗША і набыцьцё неабходнага страхаваньня.
У выпадку адмовы ў візе або наяўнасьці іншых прычынаў, што перашкаджаюць паездцы, стыпэндыят абавязаны неадкладна паведаміць пра гэта праўленьню Вікімэдыя Польшча.
Заяўку неабходна падаваць па электроннай пошце (дапушчальныя ўкладаньні) на адрэсу сакратара камітэту (powerek38@gazeta.pl) не пазьней за 23:59:59 9 сакавіка 2012 року паводле варшаўскага часу. Мова заявак — польская або ангельская (заяўкі на іншых мовах разглядацца ня будуць).
Заяўка мусіць зьмяшчаць наступныя пункты:
а) кароткае апісаньне дзейнасьці ў рамках руху Вікімэдыя: імя глябальнага ўліковага запісу карыстальніка або лякальных уліковых запісаў у асобных праектах; дзейнасьць на карысьць руху па-за яго межамі (пачынаньні ў рэале, дзейнасьць у чаптарах і да т. п.); ранейшы ўдзел у канфэрэнцыях Вікімэдыі, у прыватнасьці ў Вікіманіі.
б) інфармацыю пра ўласны плянаваны ўдзел у Вікіманіі—2012: даклад або іншая форма актыўнага ўзгодненага з арганізатарамі ўдзелу ў Вікіманіі або спадарожных мерапрыемствах;
в) заява пра валоданьне ангельскай мовай на дастатковым для ўдзелу ў канфэрэнцыі ўзроўні;
г) зьвесткі пра месцазнаходжаньне найбліжэйшага да месца жыхарства заяўніка аэрапорту, які абслугоўвае рэйсы ў ЗША;
д) заява пра ўласнае паўнагодзьдзе, а для асобаў ва ўзросьце ад 16 да 18 гадоў — адсканаваны пісьмовы дазвол ад аднаго з бацькоў або законных апекуноў на ўдзел у канфэрэнцыі;
е) зьвесткі пра ўласнае грамадзянства (грамадзянствах);
ё) заяву пра згоду на прадастаўленьне і апрацоўку асобавых зьвестак (імя, адрэса, нумар банкаўскага рахунку, нумар і сэрыя пасьведчаньня асобы) пры ўмове атрыманьня стыпэндыі.
Сакратар камітэту пацьвярджае атрыманьне заяўкі паведамленьнем у адказ цягам максымум двух дзён з моманту паданьня. Адрэса электроннай пошты, зь якой адасланая заяўка, лічыцца кантактнай адрэсай заяўніка.
Усе пэрсанальныя зьвесткі, якія ўтрымліваюцца ў заяўках, будуць лічыцца канфідэнцыйнымі і будуць захоўвацца так, каб пазьбегчы досягу да іх староньніх асобаў (за выняткам сябраў камітэту).
У выпадку абгрунтаваных сумненьняў наконт праўдападобнасьці перададзеных зьвестак камітэт можа прапанаваць заяўцу прадаставіць дакумэнты, неабходныя для пацьверджаньня, у прыватнасьці скан ягонага пашпарту або іншага пасьведчаньня асобы.
Камітэт распачне разгляд заявак неадкладна па сканчэньні тэрміну іх падачы. Паседжаньні камітэту будуць ладзіцца ў закрытым рэжыме і будуць зьдзяйсьняцца праз сродкі сувязі, узгодненыя ягонымі сябрамі.
Камітэт як мага найхутчэй прадаставіць праўленьню ВМ Пл сьпіс асобаў, рэкамэндаваных на атрыманьне стыпэндыі. Пасьля зацьверджаньня праўленьнем кожны са стыпэндыятаў атрымае па электроннай пошце апавяшчэньне пра рашэньне па ягонай справа. Гэта датычыцца таксама асобаў, якія не атрымаюць стыпэндыяў.
Уся працэдура прысуджэньня стыпэндыяў скончыцца не пазьней за 18 сакавіка 2012 року.